Як выявілася, пасля вечарынкі сілавікі затрымалі некаторых арганізатараў і ўдзельнікаў, агулам каля 10 чалавек. Ім далі адвольныя тэрміны — ад 5 да 15 сутак. Камусьці прыпісалі хуліганку, камусьці яшчэ нешта. Сябры спадзяюцца, што сітуацыя абмяжуецца адміністрацыйнымі справамі.

Сярод затрыманых (імёны ёсць у Рэдакцыі) нефармалы — прыхільнікі анімэ, мангі, хентая і іншых субкультур. Ва ўсіх іх у акаўнтах «Укантакце» пазначана, што апошні раз яны былі анлайн тры-чатыры дні таму. 

Падобныя мерапрыемствы праходзяць не ў першы раз, але менавіта тут шоу супала з маскоўскай «голай вечарынкай» блогеркі Насці Іўлеевай, якая выклікала скандал у Расіі.

Чытайце таксама:

З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»

Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

Клас
3
Панылы сорам
43
Ха-ха
19
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
54