марат маркаў марат марков

Марат Маркаў. Скрын відэа «Беларусь 1»

Маркаў парадаваўся, што ў Беларусь завезлі ядзерную зброю.

«Калі б гэтага рашэння не было, ніякай гарантыі, што мы б жылі ў міры, і перспектывы на такое жыццё ў нас бы не было апрыёры», — заявіў ён.

Нагадаем, што 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Планавалася, што зброя будзе завезена да 6 ліпеня. 

27 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што большая частка расійскай тактычнай ядзернай зброі завезеная ў Беларусь. А 22 ліпеня амерыканская разведка заявіла, што ў Беларусь завезена першая партыя такой зброі.

Кіраўнік АНТ дадаў, што гэта рашэнне — толькі першы крок.

«Мне б так хацелася, каб мы пайшлі далей. Таму што як бы там ні было, у супакоі нас пакідаць ніхто не збіраецца, яны будуць спрабаваць нас максімальна разгойдваць усімі спосабамі з-за мяжы. Дабро павінна быць з кулакамі».

Ён згадаў словы Лукашэнкі, што ў Беларусі захаваліся практычна ўсе пляцоўкі пад ракетныя комплексы «Таполя».

«Мне вельмі хочацца, паколькі яны [Захад] так мараць нас знішчыць усіх і, не саромеючыся ўжо, пра гэта гавораць, каб вынікам гэтага знішчэння было тое, што мы ў атачэнні «Вагнера» і 3214 пілі б спакойна каву недзе яшчэ раз на Елісейскіх палях»,

— выказаўся Маркаў.

Чытайце таксама:

Прапагандыстка паразважала пра ChatGPT і расказала, якога беларускага дзеяча не зможа замяніць нейрасетка

Былая супрацоўніца СТБ: Азаронак адным з першых скінуўся грашыма аператару на Акрэсціна, а Пуставы справаздачыўся маме, што паеў

Рэжысёрка АНТ: На інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў майцы з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёных бранзалетах і з жаданнем яго размазаць

Клас
1
Панылы сорам
25
Ха-ха
46
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
27