Цікава, што клубу з Марцінікі дзеля ўдзелу ў гэтым матчы давялося пераадолець адлегласць каля 6940 кіламетраў.

«Голдэн Лаён» гуляе ў чэмпіянаце Марцінікі, заморскага дэпартамента Францыі. Камандам з такіх тэрыторый дазволена выступаць у Кубку Францыі.

Востраў Марцініка, які складае французскі заморскі дэпартамент Францыі, знаходзіцца ў заходняй частцы Карыбскага мора. Агульная яго плошча — 1128 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва — каля 390 тысяч чалавек.

Марцініка мае сваю ўласную футбольную зборную, якая, праўда, не ўваходзіць у ФІФА, але з 1964 года з'яўляецца членам КАНКАКАФ — Канфедэрацыі футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейну.

І трэба сказаць, што гэтая зборная не самая слабая ў сваім рэгіёне, можа пахваліцца некаторымі дасягненнямі. У Кубку Карыбскіх астравоў яна неаднаразова займала высокія і нават прызавыя месцы (2-е ў 1994 годзе, 3-е ў 1992-м, 1996-м і 2001-м, 4-е ў 2012-м і 2017-м). А ў 2002 годзе зборная Марцінікі прабілася ў 1/4 фіналу Залатога кубка КАНКАКАФ. 

Чытайце таксама:

Італьянскі суд канчаткова апраўдаў Дыега Марадону

Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала

«Арсенал» згуляе ў абсалютна белай форме

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2