Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

22 студзеня ў Беларусі завочна пачнуць разглядаць справу «Байпола», паведамляе Вярхоўны суд.

Судзіць збіраюцца цяперашніх і ранейшых удзельнікаў ініцыятывы былых сілавікоў «Байпол»: Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка. Справу расследавалі ў парадку спецвытворчасці.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці», «змове з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».

Найбольшую колькасць артыкулаў выставілі Аляксандру Азараву, адзін з іх можа пагражаць смяротным пакараннем, робіць выснову Радыё Свабода.

Паводле Вярхоўнага суда, дзейнасць аб’яднання, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, «вялася шляхам правядзення прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва і кансалідацыі гэтых асоб, выпрацоўкі мер ціску на сістэму дзяржаўнага кіравання, аказання фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на прадстаўнікоў дзейнай улады праз размяшчэнне ў адкрытым доступе ў інтэрнэце іх асабістых звестак, а таксама звестак іх сямейнікаў, у тым ліку малалетніх і непаўналетніх дзяцей».

У наглядальніцкім ведамстве лічаць, што некаторыя ўдзельнікі «Байпола» распрацавалі «спецыяльную аперацыю Мабілізацыйны план «Перамога», а таксама «паўторна выступілі стваральнікамі і кіраўнікамі фармаванняў «Аб’яднаны пераходны кабінет« і «Паспалітае рушэнне«, пазней таксама прызнаных экстрэмісцкімі.

Чытайце таксама:

Як спартовец трапіў у АМАП, душыў пратэсты, але ўрэшце паставіў вышэй сумленне

Сёння апошні дзень працы камісіі па вяртанні. Чым сканчаліся гісторыі тых, хто звяртаўся туды

Церцель заявіў, што «Байпол» «поўнасцю фінансуецца СБУ»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7