Губернатар Аляксандр Бяглоў (у цэнтры) на сустрэчы з расійскімі вайскоўцамі. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Бяглова

Губернатар Аляксандр Бяглоў (у цэнтры) на сустрэчы з расійскімі вайскоўцамі. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Бяглова

Допіс са сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з параненымі ўдзельнікамі расійскага ўварвання ва Украіну Аляксандр Бяглоў апублікаваў ва ўласным тэлеграм-канале 13 студзеня.

«Тыя, хто прайшоў украінізаваную версію Данбаса з аўтаматам у руках, добра разумеюць, за што мы змагаемся», — напісаў Бяглоў.

Паводле яго слоў, ваенныя, з якімі ён сустракаўся, нібыта бачылі прыбіральні ва ўкраінскіх школах, дзе замест двух пакояў тры: «для дзяўчатак, хлопчыкаў і гендарна-нейтральныя». «Гэтым хлопцам не трэба тлумачыць, за якія каштоўнасці мы выступаем», — дадаў Бяглоў.

Насамрэч і ў Беларусі ёсць туалеты, якія можна аднесці да гендарна-нейтральных. У рамках забеспячэння даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб ствараюцца адмысловыя туалеты, якія праз нешматлікасць названых асоб ва ўстанове могуць не дзяліцца па палавой прыкмеце.

Чытайце таксама:

«Надзець на шыю стужку ЛГБТ — для мяне гэта проста край». Лёгкаатлетка Мірончык-Іванова расказала пра свае каляровыя фобіі

Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

Клас
1
Панылы сорам
38
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5