У пастановах супрацоўнікаў КДБ, якія прыходзяць да людзей, фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях», піша «Вясна».

Паводле інфармацыі «Люстэрка», сёння раніцай сілавікі прыйшлі да знаёмай аднаго з чытачоў.

Жанчына — жонка палітвязня. Яе тэлефон недаступны. Суразмоўца не ведае, прадстаўнікамі якога ведамства з'яўляюцца няпрошаныя госці.

Паводле яго звестак, «візіт» звязаны з тым, што жанчына была ў закрытым чаце, дзе кантактуюць блізкія палітвязняў і былыя палітвязні.

— Там яны абмяркоўваюць бытавыя пытанні, што ў перадачу пакласці, якую вопратку можна, — коратка кажа суразмоўца. — Мне сказалі, што прыйшлі да многіх з гэтага чата. Асабліва цікавіліся тымі, хто, мабыць, у чаце пісаў пра дапамогу «Байсола».

Пра аналагічную сітуацыю паведамілі і родныя яшчэ аднаго з палітвязняў. Да бацькоў мужчыны сёння раніцай таксама прыйшлі сілавікі. Цікавіліся «дапамогай з-за мяжы». Што менавіта гэта за дапамога, суразмоўца не ведае. Ці знаходзіліся гэтыя людзі ў тым жа чаце, што і знаёмая крыніцы «Люстэрка», невядома.

Паводле інфармацыі Андрэя Стрыжака, сярод затрыманых былыя палітвязні і іх сваякі.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

У сувязі з тым, што адбываецца, Андрэй Стрыжак звярнуўся да родных палітвязняў і экс-палітвязняў:

— Паклапаціцеся пра сваю бяспеку — выдаліце перапіску з сэрвісамі «Байсола».

Паводле апошніх звестак, сілавікі сёння затрымалі як мінімум 37 чалавек па ўсёй краіне, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Сярод іх — больш за дваццаць сваякоў палітвязняў. У пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за фінансаванне і ўдзел у «экстрэмізме». 

Усяго ж пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна» трапілі як мінімум 60 чалавек. Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Пры гэтым затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

Чытайце таксама:

Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY

У Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду

Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
53