Экспанаты расійскіх музеяў Exhibits of Russian museums Экспонаты российских музеев

Экспанаты з расійскіх музеяў. Калаж на падставе здымкаў сайта «Медиазона»

Як піша інтэрнэт-выданне «Медыязона», выставы ў музеях Расіі, што распавядаюць аб «гераізме расійскіх ваенных», у большай сваёй частцы арганізаваныя па метадычцы федэральных уладаў. У красавіку 2023 года Пуцін даручыў ствараць музеі, звязаныя з вайной ва Украіне, шукаць і перадаваць музейшчыкам «артэфакты, звязаныя з СВА».

Экспанаты для выставаў супрацоўнікі шукаюць праз родных загінулых салдат. За апошні час фонды музеяў папоўніліся сотнямі прадметаў, якія належалі загінулым. Некаторыя родныя самі звязваюцца з музеямі і прыносяць рэчы, якія потым уносяцца ў музейныя каталогі і становяцца музейнымі прадметамі.

Часам музейшчыкі выступаюць ініцыятарамі акцый накшталт напісання школьнікамі лістоў байцам на фронт. Праўда, замест фронту гэтыя дзіцячыя лісты трапляюць адразу ў фонды музеяў.

На сайце «Госкаталог.рф» можна знайсці шмат дзіўных рэчаў, якімі папоўніўся музейны фонд Расіі. Сярод іх — кіслотна-зялёныя майткі з матылькамі «з гуманітарнай дапамогі, якая перадаецца ў зону правядзення СВА». Яны захоўваецца ў Саратаўскім парку «Мая гісторыя». А ў фондах Ваенна-гістарычнага музея Ціхаакіянскага флоту захоўваецца шаўрон «Рускі ваенны карабель, ідзі на ***».

Музейныя супрацоўнікі карпатліва збіраюць біяграфіі людзей, чые прадметы трапляюць у іх фонды. Аўтары артыкула цытуюць унутраныя дакументы Сургуцкага краязнаўчага музея. Адзін з супрацоўнікаў падрабязна выклаў біяграфіі байцоў ПВК «Вагнер», якія патрапілі на фронт з турмаў. Іх партрэты патрапілі на выставу.

Акрамя прадметаў загінулых воінаў, фонды расійскіх музеяў папоўніліся прадметамі, якія раней належалі ўкраінскім музеям. Як сцвярджаецца ў матэрыяле, калі восенню 2022 года расійскія акупанты пакідалі Херсон, то прыхапілі з сабою экспанаты як мінімум двух абласных музеяў.

На жаль, цяпер сайт Дзяржаўнага фондавага каталогу музеяў Расіі недасяжны.

Чытайце яшчэ:

Журналістам вядомыя імёны ўжо 40 тысяч загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Ідзіце на фронт самі і памрыце самі». «Шлях дадому» апублікаваў зварот мабілізаванага да Пуціна

Жонка мабілізаванага расіяніна купляе на яго заробкі дарагія гаджэты, а на шкарпэткі мужу збірае грошы ў падпісчыц

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6