Удзельнікі калектыву сёння былі затрыманыя ў гатэлі на Пхукеце пасля таго, як напярэдадні адыгралі там вялікі канцэрт. Фармальная прычына — адсутнасць у калектыву дазволу на працу. Але калектыў «Бі-2» вядомы сваёй антываеннай пазіцыяй. А Лёва «Бі-2» (сапраўднае імя Ягор Бортнік) прызнаны расійскім Мінюстам «замежным агентам».

Як распавёў каналу «МО» наведвальнік канцэрта, «сам выступ у зале Illuzion Phuket прайшоў гладка і добра, без інцыдэнтаў, было поўна народу — поўная зала».

Жыхар Пхукета, расійскі прадзюсар Уладзімір Воранаў у гутарцы з «МО» заўважыў:

«Напэўна хтосьці настукаў. Калі ў іх і праўда не было дазволу на працу, то не дзіва, што арыштавалі. Але гэта вялікі гурт, усе ведалі пра канцэрт, рэкламы было поўна».

У студзені на Пхукет былі адмененыя выступы комікаў Руслана Белага і Максіма Галкіна — там справа не дайшла нават да канцэртаў, нягледзячы на шырокую рэкламу.

Як высветліў «МО», усе гэтыя выпадкі звязаны з кампаніяй супраць артыстаў з антываеннай пазіцыяй, якую вядзе пасольства Расіі ў Тайландзе, а менавіта — Генеральны консул Расіі ў Пхукет Уладзімір Сасноў. 

Прадстаўніцтва Расіі на востраве было з помпай адкрыта ў мінулым годзе асабіста міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

Тайланд дагэтуль з пашанай прымае кіраўніка МЗС РФ і не далучыўся ні да якіх санкцый супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Расійскі першы канал знайшоў замену Максіму Галкіну ў дзіцячым шоу. Гэта ўкраінка, якая адмовілася ад грамадзянства

У Казахстане «па тэхнічных прычынах» адмянілі канцэрты Галкіна. Артыст казаў, што яго выступам тут перашкаджаюць на дзяржаўным узроўні

Канчаткова адмянілі брэсцкі канцэрт каманды КВЗ «Уездный город». Няма цікавасці

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
35