На сайце «Нашай Нівы» штодня з'яўляюцца дзясяткі інфармацыйных матэрыялаў на самыя розныя тэмы. Хто з беларусаў сустракаецца ў іх найчасцей?

Мы падлічылі колькасць згадак таго ці іншага прозвішча ў розных склонах, сплюсавалі беларускую і рускую версію. Атрымаліся цікавыя вынікі.

Варта адзначыць, што раней колькасць навінаў на сайце была меншая, цяпер значна павялічылася. Таму героі 2010-х і тым больш 2020-х у больш выйгрышным становішчы.

Яшчэ адзін фактар — часам прозвішчы вядомых людзей супадаюць. Напрыклад, пісьменнік Уладзімір Караткевіч і палітык Таццяна Караткевіч ідуць у нас разам, бо сістэма не можа аўтаматам раскідаць іх па розных катэгорыях. А вось Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі за кошт розных канчаткаў у прозвішчах лічыліся асобна.

Праблема і са сваякамі. Лукашэнка — гэта не адзін чалавек, а ўся яго сям'я. Гэтаксама і з Бабарыкам, сплюсаваныя і Віктар, і яго сын Эдуард.

Адзначым і высокае месца Кастуся Каліноўскага. «Наша Ніва» пісала і пра яго самога, але часта згадваўся Полк Каліноўскага, названы ў гонар героя.

Якія беларусы згадваюцца на сайце «НН» часцей за ўсё?

  1. Лукашэнка — 162 тысячы згадак
  2. Ціханоўская — 19 тысяч
  3. Каліноўскі — 11 тысяч
  4. Статкевіч — 10 тысяч
  5. Макей — 9500
  6. Бабарыка — 9100
  7. Някляеў — 8100
  8. Мілінкевіч — 8000
  9. Караткевіч — 7800
  10. Колас — 7300
  11. Быкаў — 7000
  12. Лябедзька — 6200
  13. Пазняк — 6100
  14. Алексіевіч — 6000
  15. Бяляцкі — 6000

Сярод замежнікаў лідзіруюць Пуцін (44 тысячы) і Зяленскі (10 тысяч). Пасля ідуць Парашэнка і Меркель (па 5 тысяч).

Чытайце таксама:

Беларусы замежжа могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, не патраціўшы сваіх грошай. Як гэта зрабіць

«Цапкала — гэта трагедыя. А адлігі не чакайце». Стрыжак — пра палітыкаў і логіку рэпрэсій, свой заробак, памылкі і гонар

10 гадоў таму на Майдане ў Кіеве загінуў Міхаіл Жызнеўскі

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3