Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Гановер, Нямеччына. 1998 год. Фота: Holger Hollemann / picture alliance via Getty Images
27 снежня 1994 года, праз паўгода пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам, у апазіцыйнай газеце «Свабода» з'явіўся антыкарупцыйны даклад дэпутата-рабочага Сяргея Антончыка. У адным нумары з гэтым матэрыялам была апублікаваная паэма «Лука Мудзішчаў прэзідэнт», напісаная пад псеўданімам Ведзьмака Лысагорскага. Паэма стала адной з першых у «лукашэнкіяне».
Аляксандр Лукашэнка ў Шклове ў час прэзідэнцкіх выбараў. Фота: president.gov.by
Першы намеснік генеральнага пракурора У. Кандрацьеў па факце публікацыі ў газеце «Свабода» паэмы Ведзьмака Лысагорскага «Лука Мудзішчаў — прэзідэнт» завёў справу па арт. 188 Крымінальнага кодэкса («Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ускладзеных на яго абавязкаў»). Аўтару пагражаў год папраўчых работ або штраф ад 10 да 200 мінімальных зарплатаў.
16 студзеня ў рэдакцыю «Свабоды» наведаліся следчыя пракуратуры. Яны шукалі аўтара паэмы. Рэч у тым, што выбраны псеўданім ужо выкарыстоўваўся аднойчы — за часамі Машэрава нехта пад псеўданімамі Францішак Вядзьмак-Лысагорскі напісаў апазіцыйны, дысідэнцкі «Сказ пра Лысую гару».
Паэма тады нарабіла шмат шуму ў ціхай савецкай рэспубліцы. Яна распавядала пра тое, як пісьменнікі стваралі свой садовы кааператыў, як дзялілі зямлю, будаваліся, здабывалі ўгнаенні.
У той час ЦК КПБ рабілі выгляд, што «Сказ пра Лысую гару» — проста прымітыўная сатыра на беларускіх пісьменнікаў, але аўтара шукалі. Праўда, як кажуць, Машэраў аддаў каманду КДБ і міліцыі знайсці Ведзьмака. Як і ў 1994 годзе, службісты тады пацярпелі ў гэтай справе паражэнне.
«Лука Мудзішчаў» таксама запазычанне — але з рускай літаратуры. Такую назву насіла «саромная» ананімная паэма, напісаная ў XIX стагоддзі. У ёй распавядалася пра маладую і багатую маскоўскую купчыху, якая адрозніваецца юрлівасцю і жаданнем савакупляцца па дзесяць і больш разоў на дзень. Муж не вытрымлівае яе запытаў і памірае, а купчыха пачынае займацца сэксам з усімі навокал, але хутка аказваецца ў сітуацыі, калі яе ўжо ніхто не можа задаволіць. Неўзабаве ў яе з'яўляецца дакучлівая ідэя знайсці мужчыну з вялізным чэлесам. Пра адзін такі экзэмпляр у двараніна Лукі Мудзішчава паведамляе ёй сваха. У час палавога акта ўсе тры дзейныя асобы паэмы трагічна гінуць.
Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі пасля першага тура на выбарах прэзідэнта Беларусі. Фота: president.gov.by
Паэма «Лука Мудзішчаў прэзідэнт» пасля першай жа публікацыі стала настолькі папулярнай, што працягнула жыць сваім жыццём. Праз тыдзень з’явіўся сатырычны твор «Лука Мудзішчаў адказвае Ведзьмаку Лысагорскаму», які парадзіраваў рыторыку палітыка і манеру гаварыць трасянкай.
Уручэнне пасведчання прэзідэнта Лукашэнку. За спінай — дзяржаўны бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Фота: president.gov.by
Паэма пра Луку Мудзішчава мела працяг, але зусім не ясна, ці мае ён тое ж аўтарства, што арыгінальны твор, або гэта толькі перайманне.
Хоць аўтар даваў досыць канкрэтнае апісанне самога сябе, хто хаваецца пад псеўданімам невядома дагэтуль.
У 2003 годзе Ніл Гілевіч раскрыў, што «Сказ пра Лысую гару» пад псеўданімам Ведзьмак Лысагорскі напісаў ён, а ідэі для сюжэтаў яму падкідваў Мікола Аўрамчык, сам Аўрамчык сцвярджаў, што гэты твор яны пісалі разам з Гілевічам. Але ніхто з іх не браў на сябе аўтарства паэмы «Лука Мудзішчаў прэзідэнт».
Рыгор Барадулін, якому таксама прыпісвалі аўтарства паэмы «Лука Мудзішчаў прэзідэнт», тлумачыў, што ён бы напісаў лепш і такой бы слабіны сабе не дазволіў. Таксама ён даводзіў, што не пісаў паэму хоць бы таму, што там ёсць асобы, пра якіх ён не хацеў бы пісаць. «Нашто мне гэта? Для чаго? Дый лоўля ветру гэта. Гэта ўсё пустое».
У 2001 годзе ўся народная творчасць, прысвечаная асобе першага прэзідэнта, была сабраная ў зборніку «Ідыёт самы настаяшчы…». Некаторыя з апублікаваных там твораў, напрыклад, «Письмо рускоязычных белорусов Луке Мудищеву-президенту», якое з'яўляецца творчым перайначваннем «Ліста Рэйгану ад працоўных Урала», без цэнзуравання паловы слоў немагчыма апублікаваць на сайце.
Сёння гэты жанр палітычных фельетонаў амаль пазабыты, саступіўшы месца фотакалажам ды мемам, не менш вострым і жыццёвым.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук
Стваральнікі «Працэсаў» здымаюць новае гумарыстычнае шоу — пра жонак мабілізаваных
Увогуле з'ехаў з краіны народ.
Рабочыя у Польшчу, Урачы у Варшаву
АМАП в Украіну бо там больш яскрава.
Увесь камітэт пераехаў в Кітай,
У Дубай пераехах "святы" Мікалай,
Засталісь у краіне адныя бамжы
І члены каміссіі па лухтажы.
А год юбілейны да дня перамогі
Правесці парад - абы выцерці ногі
Сусвету патрэбна усяму паказаць
"И помнит, и чтит, и нельзя забывать"
Але ж і войска усё разбежалась
Снарады прадалі - пустоты засталісь
І лязгалі танкі на нашай мяжы
а зараз няма - надувай муляжы
І вось вырашаюць на цэлы парад
надзьмухаць тканёвы атрад із салдат
І танкі надзмухаць і самалёты
патрэбна KPACUBO да с пазалотай
У ноч на праспекце арава бамжэй
Стаіць, мацярыцца, глаза із вачэй
Стаміліся роту таку надуваць
І Трошкі надулі - і грудзі баляць
Каміссія ходзіць і правярае
Хто не так дуе, а хто надувае
А хутка світанак - за ім і парад
Пад раніцу трохі надулі гармат
Сабралі трыбуну - паставілі стул
Каб глаўнасідзячый на ім і уснуў
Каміссія будзе за ім жа стаяць
Каб зорка сачыць калі той будзе спаць
У дзевяць прыехалі прапагандысты
За імі за расеі дазіметрысты
За імі з Дубая слядзяць снайпера
З Кітая свяціць прывезлі святара
Праверылі плочшу, праспект і пабеду
усклалі нітку да помніка Шведу
Забылі пра флагі - слупы адзінокі
Пашыць бы с чаго - ды няма аверлокаў
У поўдзень хацелі правесці парад
Да здуўся нарэшце вайсковы атрад
Каміссія срочна склікае бамжэй
Іскаць вынаватых жа звыкліва ей
Рашенне каміссіі была такім
Бамжы вінаваты у дзірках тканін
І ў наказанне за гэту правіну
Яны абавязаны працай гадзіну
- Ішчыце галіну - каб быў "аўтамат"
Адзенне надзеньце на адзін лад
З платка павяжыце сабе як берэт
Запачкайце толькі, каб быў шэры цвет
Ў шэрэнгу давайце бамжы станавіцесь
Чакайце каманды і ціха смірыцесь
Вам трэба дастойна сябе паказаць
І зубы ўсе спрачце - каронкі блішчаць.
Нарэшце прыехаў - на стульчык устаў
Прамову пра мірны клачок рассказаў
І двінулась горда калонна бамжэй
І пах рассцілаўся і рэзаў вачэй
парад распачалі - павертра смярдзіць
на поўначы Mінска райончык стаіць
праект усяго на 6-7 этажоў
мапід жа па звычцы наставіў слупоў
не можа паветра сталіцу прадуць
але ж гэта проіскі, нейкая муць
зато ганарацца на тэлеэкране
а выхлапа, як ад буры ў стакане
ідзе не у ногу шарэнга бамжоў
замест медалёў ёй далі анкероў
члены камісіі смірна стаяць
і дыхаць баяцца, і цяжка ўздыхаць
а генералісімус зырыць у даль
ён как бы і тут алё якбы амаль
на раніцу былі сівыя аблокі
а зараз пячэ нібы дыхаюць цмокі
Як толькі шарэнга бліжэй дабралась
Трансляцыя штосці абарвалась
Пусцілі застаўку пра перамогу
Пусцілі падзякі "вялікаму богу"
Пусцілі прызнанні і прыніженні
Распавялі пра рэпрэссій значэнне
Высокі сабралі былы ўраджай
А за мяжой, беглы наш, выжывай
Калонна трыбуну прашпацыравала
Трансляцыя зноў на парад паказала
Вядучы скарае, што будзе салют
і франтавыя "канешне ж" нальют
Бамжы і каміссія - ўсе хто застаўся
гарэлкі няма - бо завод паламаўся
няма каму штосці з чагосці чыніць
а адрамантуешь - прыдецца рабіць
І так вось з усім, што засталась у краіне:
Што ціха гніе, что ржавее, что гіне.
Бамжы што пілуюць, что ціха крадуць:
Ніхто іх не паліць - сваеж не здадуць.
Каміссіі стала значна лягчэй -
Паперу мараць не прыходзіцца ей.
Паперы няма. Рашаюць услых
На заўтра апяць разглядаюць жа іх
І так дзень за тыднем, стабільна і ўгору
Ідзе светлым шляхам краіна узору
Зацьвердзіў галоўны дыкрэтам той шлях
і подвіг бессмерцен і ён ў каралях
Навокал краіны народ не скарыўся
хто штосцьі дамогся, а хтосць навучыўся
Бо чалавек у галозных ралях
Жыве Беларусь, бо краіна ў людзях