Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская была адным з першых палітыкаў, якія звярнулі ўвагу на сітуацыю вакол гурта беларускага паходжання «Бі-2» у Тайландзе, яна публічна і непублічна заклікала да вызвалення музыкаў. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, дзякуючы ў тым ліку Ціханоўскай удалося запусціць хвалю салідарнасці для вызвалення артыстаў, офіс быў на сувязі з дыпламатамі шэрагу краін. «Цяпер музыканты ў Тэль-Авіве, мы ўсе вельмі рады іх вызваленню», — сказаў Вячорка.

Прэс-служба дэмлідара адзначае, што заклік Ціханоўскай не дапусціць дэпартацыі «Бі-2» у Расію цытавалі міжнародныя і тайландскія СМІ.

24 студзеня семярых музыкаў «Бі-2» затрымалі ў Тайландзе на востраве Пхукет пасля канцэрта. Прычынай стаў няправільны тып віз, па якіх група заехала ў краіну: турыстычная, а не працоўная. Артыстаў змясцілі ў цэнтр утрымання міграцыйнай паліцыі вострава Пхукет. Арганізатар гастроляў — кампанія VPI Event Co., Ltd — прызнаў памылку.

Чытайце таксама:

Усіх удзельнікаў «Бі-2» дэпартуюць у Ізраіль

«Яны не палітвязні». Міграцыйная паліцыя Тайланда пракаментавала затрыманне музыкаў «Бі-2»

Ці могуць у беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, узнікнуць праблемы, як у «Бі-2»? Тлумачыць адвакат

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0