Фота: сайт Лукашэнкі

Фота: сайт Лукашэнкі

«У нас ідзе змена пакаленняў. Усе, хто сядзіць тут, рана ці позна сыдуць. А хто прыйдзе за намі?» — пачаў ён разважаць і нечакана пераключыўся на адзенне, якое носіць моладзь (і якое ён, з яго слоў, нібыта не можа сабе дазволіць).

«Называюць гэтыя імпартныя брэнды і іншае — я такіх не чуў. А калі і чуў, дык толькі за імя там вялікія грошы плацяць. Але нашы нармальна ўжо шыюць. Не, трэба там.

А калі лічаць, колькі каштуюць, то прад’яўляюць прэтэнзію, а мы не можам за гэтыя грошы купіць там анучы якія-небудзь. А навошта табе гэтая ануча?

Я прыехаў некалі ў Злучаныя Штаты, найбагацейшая краіна. Гляджу: мільярдэр, я з ім сустракаюся па інвестыцыях і іншае, [на мне] акуратны касцюмчык, [а яны] амаль усе ў памятых нейкіх. Думаю: божа мой, такія грошы. А ў іх не прынята. А ў іх тады і, упэўнены, цяпер не прынята было выдурняцца, выпінацца.

А ў нас ужо сёння малады чалавек, ён калі не адзенецца, я нават не ведаю, як тэлевядучы ці тэледзіва — недзе трэба, можа быць, адзецца, — ён ужо кепска жыве».

Што гэтым хацеў сказаць Лукашэнка, складана сказаць, бо скончыў ён высновай пра «Хочам даскакацца да Украіны?».

Малодшы сын Лукашэнкі носіць часцей дэмакратычныя маркі спорт-кэжуал. Напрыклад, цішоткі ад Under Armour ці класічныя пола ад вядомага брэнда Marc O'Polo. Касцюмы для Колі, меркавана, шыюцца ў сталічным атэлье LineA — там жа, дзе ствараюцца касцюмы амаль усёй лукашэнкаўскай эліты. 

Фота: скрын відэа

Фота: скрын відэа

Чытайце таксама:

Што носіць Коля Лукашэнка?

Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб

Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі

Клас
4
Панылы сорам
36
Ха-ха
21
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
11