Скрын відэа

Скрын відэа

Лукашэнка пужаў прысутных на нарадзе магчымым перадзелам Беларусі. Ён заявіў, што хтосьці з дэмсілаў нібыта абяцае Польшчы Заходнюю Беларусь.

«Польшча мае права на заходнія землі Беларусі. А ў выпадку паразы Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх зямель Расіі», — прывёў Лукашэнка нібыта нечыю цытату.

«Чытай, нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, можа быць, Пскоўскай абласцей. А Заходнюю Беларусь мы павінны (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя «дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы» на Захадзе».

Ён дадаў, што не можа з гэтым пагадзіцца.

Насамрэч і апазіцыя не вядзе такіх перамоваў, і Украіна, і Польшча змагаюцца за захаванне існуючых межаў у Еўропе, тады як Расія і Лукашэнка наадварот спрабавалі ажыццявіць новы перадзел Еўропы.

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў пра контртэрарыстычную аперацыю ў Лельчыцах

Лукашэнка павіншаваў літоўцаў, а не кіраўніцтва з нацыянальным святам і панаракаў на спыненне эканамічных сувязяў

Даверчыя граматы Лукашэнку ўручылі пасол Японіі і яшчэ сямі краін

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
27
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6