Сцяпан Латыпаў, фота spring96.org

Сцяпан Латыпаў, фота spring96.org

Бесараб нагадвае, што на сёння цынга сустракаецца вельмі рэдка, яна хутчэй засталася ў падручніках гісторыі. Вітамін С (аскарбінавая кіслата, ці харчовы дадатак Е300) прысутнічае ў шматлікіх прадуктах, таму захварэць на цынгу дужа складана. 

Часцей за ўсё яе прычына — авітаміноз, хаця могуць быць і выключэнні: «Ёсць генетычныя захворванні, якія выклікаюць падобныя да цынгі сімптомы. Пагаршаецца стан злучальных тканак у арганізме, бо для іх патрэбны калаген, а для сінтэзу калагену — вітамін С. Церпяць усе органы, дзе ёсць злучальная тканка розных відаў — косткі, сасуды, зубы, скура і гэтак далей. Пачынаюцца невялікія кровазліцці, праблемы з косткамі і зубамі». Хвароба хутка прагрэсуе, і калі гаворка ідзе пра цяжкую форму цынгі, магчымы і лятальны сыход.

На думку Бесараба, у выпадку з Латыпавым можна казаць пра стоадсоткава мэтанакіраванае пазбаўленне чалавека вітаміну С. Ёсць і хваробы, праз якія арганізм сам перастае засвойваць гэты вітамін, але Сяргей мяркуе, што яны занадта рэдкія, каб тлумачыць імі цяперашні стан Латыпава:

«Можна мэтанакіравана апрацоўваць ежу нечым, што знішчала б вітамін С (такую характарыстыку мае фермент аскарбатаксідаза — «НН») ці звязвала б яго і выключала з метабалізму. Канечне, ёсць невялікая верагоднасць, што можа здарыцца нейкая камбінацыя абставін, праз якую ў арганізме не будзе засвойвацца вітамін С, але такое нават складана ўявіць. Па прынцыпе брытвы Акама найбольш просты варыянт будзе самым дакладным.

Свядома ці не, але чалавека пазбаўляюць вітаміну С. Чытаў, што ў доктара Менгеле ў Асвенцыме быў цэлы кірунак працы, па якім так фармавалі дыету людзей, каб пазбаўляць іх нейкага вітаміну ці мікраэлементу — напрыклад, вітамінаў групы В ці вітаміну А. Тое, што адбываецца са Сцяпанам, для мяне — відавочная адсылка да той гісторыі, і мне тут бачыцца рука нейкіх медыкаў-катаў альбо кансультантаў, у гісторыі гэта ўжо было».

Чытайце таксама:

Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Сцяпана Латыпава на два гады пераводзяць на турэмны рэжым

Якое пасланне Навальны пакідаў на выпадак сваёй смерці

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
49

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?