Па папярэдніх звестках, Максіма Кузьмінава расстралялі — у целе ягоным аказалася не менш за пяць куль. Яго знайшлі на падземнай паркоўцы ў муніцыпалітэце Вільяхаёса.

Спачатку валенсійскае выданне ABC паведаміла пра смерць 33-гадовага ўкраінца, не называючы яго імя.

Праз некалькі дзён сайт Il-corrispondente напісаў, што гаворка вядзецца менавіта пра Максіма Кузьмінава. Ніякіх доказаў няма, журналісты напісалі артыкул з фармулёўкамі «здраднікі жывуць нядоўга». Адметна, што само гэта СМІ італьянскае.

Кузьмінаву 28 гадоў, але яму маглі выдаць і дакументы з іншым годам нараджэння.

Расійскі блогер Fighterbomber адзначыў, што гэта ўжо трэцяе забойства Кузьмінава за апошні час. Ён дапускае, што гісторыя можа быць аперацыяй па прыкрыцці.

Аднак неўзабаве прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў у каментары «РБК Украіна» пацвердзіў інфармацыю пра гібель Кузьмінава: «Можам пацвердзіць факт смерці».

Перагон расійскага верталёта Мі-8 ва Украіну адбыўся ў жніўні мінулага года. Пазней яго пацвердзіла вайсковая выведка Украіны. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў казаў, што двое членаў экіпажа, якія былі не ў курсе таго, што адбываецца, былі забітыя пры спробе збегчы.

Мінабароны Расіі паведаміла аб знікненні без вестак экіпажа Мі-8. RT са спасылкай на СК паведамляла, што ФСБ завяло крымінальную справу супраць лётчыка Кузьмінава.

Пасля таго праходзіла інфармацыя, што расійскія спецслужбы нібыта атрымалі загад аб ліквідацыі Кузьмінава. А абвінавачанні ў здрадзе з боку расійскіх афіцыйных асобаў лічыцца вельмі небяспечным. Здраднікамі Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, называў былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, які быў разам з дачкой атручаны «навічком» у Вялікабрытаніі. Такую ж характарыстыку атрымаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, які загінуў у загадкавай авіякатастрофе праз два месяцы пасля ўчыненага ім бунту.

Чытайце таксама:

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Клас
13
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
16
Абуральна
60