«Не люблю здраднікаў ні ў жыцці, ні ў працы, ні сярод сяброў», — кажа яна.

«Безумоўна, як жанчыне, мне было вельмі цяжка ў той час. Але на сямейнай нарадзе мы адразу вырашылі: трэба ісці да канца. Хаця ўсякае бывала…

Памятаю, як начавала ў сяброўкі, баялася вяртацца дадому, дзе было небяспечна заставацца. Бо ўвесь час пісалі, тэлефанавалі, пахавальныя вянкі прыносілі да дзвярэй…

Увогуле, рабілі ўсё, каб выбіць з каляіны. Я плакала, прыходзіла параіцца да Марата Сяргеевіча [Марата Маркава — кіраўніка АНТ — НН]. Думала, што далей не змагу, было страшна за сябе і блізкіх».

«Але Марат Сяргеевіч знайшоў правільныя словы, патлумачыў, што на гэта працуюць інстытуты, дзе ведаюць, куды біць, каб было больш балюча, і ведаюць, як вывесці чалавека са стану раўнавагі. Бачаць жа праз сацсеткі: жанчына, адна гадуе дзіця. Так што відавочна, дзе самае балючае месца… Цяпер, перажыўшы 2020-ты, я ведаю дакладна, што мяне не зламаць. Калі нешта і пішуць, адразу адпраўляю ў бан, нават не чытаю», — расказала Наталля Немагай.

Чытайце таксама:

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

Унучка Ярмоленкі працуе ў «Мінск-Навінах»

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3