Кампанія «Еўрагандаль» прыбрала з прылаўкаў сваіх крам сланечнікавы алей Almaro з даданнем аліўкавага. Пра гэта паведамляе Blizko.by са спасылкай на прэс-службу Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Раней у ЕЭК звярнулася група расійскіх кампаній, вытворцы іншага сланечнікавага алею з падобнай назвай — Altero. Яны выкрылі «Еўрагандаль» і АТ «Тлушчавы камбінат» у несумленнай канкурэнцыі: за тое, што ўвялі ў абарот алей Almaro, чыя этыкетка імітуе дызайн іх прадукцыі.

Еўразійская эканамічная камісія разгледзела заяўку і папярэдзіла, каб кампаніі ва ўстаноўленыя тэрміны спынілі вытворчасць і рэалізацыю алею Almaro. Тыя ў сваю чаргу патрабаванне выканалі.

— Папярэджанне як інструмент «мяккага рэгулявання» дае магчымасць аператыўна без накладання штрафных санкцый аднавіць канкурэнцыю на трансгранічных рынках. Будзем працягваць гэтую практыку, — адзначыў з нагоды інцыдэнту міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч.

Чытайце таксама:

У Беларусі могуць моцна знізіць ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў праз наземныя межы і ў пасылках

Блогер параўнаў французскую парфуму ад Dior за 550 рублёў з беларускім аналагам за 30. Ці знайшоў розніцу?

За 2023 год МАРГ аштрафавала суб'екты гандлю на 800 тысяч рублёў

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6