Засіме-Уласаву зачытваюць, чаму ў яго адбываецца ператрус. Фота: Следчы камітэт РФ

Засіме-Уласаву зачытваюць, чаму ў яго адбываецца ператрус. Фота: Следчы камітэт РФ

Мы распавядалі, што з Расіі ў Беларусь пратачылася секта «царабожнікаў», якія прызнаюць за цара і прарока былога зняволенага за разбой і даўняга адэпта альтэрнатыўнага праваслаўя Леаніда Уласава, які называе сябе Засімам. Таксама яны спальваюць дакументы, адмаўляюцца ад медыцыны і прызнаюць Пуціна антыхрыстам.

Яны маюць два «філіялы» ў Беларусі: каля вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна і недзе паміж Скідзелем і Мастамі. У апошняга прыхода ёсць нават уласны «епіскап» Сілуан.

Аблава на секту Засімы-Уласава адбылася ноччу з 15 па 16 лютага. Затрыманне было жорсткім — на відэа сілавікі ламаюць агароджы, кладуць усіх тварам у падлогу і зашпільваюць кайданкі. Ператрус доўжыўся некалькі гадзінаў, праводзілі яго супрацоўнікі ФСБ, расійскага Следчага камітэта і САХР. Па ўсёй Расіі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек больш чым па 40 адрасах.

Кадры аблавы на «засімаўцаў»

Кадры аблавы на «засімаўцаў»

Вядома, што зацікавіліся сектай і ў Беларусі. У канале пісалі, што «епіскапа» Сілуана, які жыве на Гродзеншчыне, затрымлівалі і канфіскавалі ў яго тэлефон. А нядаўна канал РПЦ Царскай імперыі і частка ягоных філіялаў былі выдаленыя з тэлеграма.

Цяпер Леанід «Засіма» Уласаў змешчаны ў СІЗА. З ім у СІЗА таксама трое паплечнікаў: Аляксандр Кармішэнка, які называе сябе прарокам Енохам, Марына Пацёміна і ўкраінец Мікіта Шостак. Іх вінавацяць па ч. 2 і ч. 3 артыкула 239 КК РФ — «стварэнне арганізацыі, што замахваецца на правы і свабоды грамадзян». За гэта ім пагражае да шасці гадоў турмы.

Леанід Уласаў у судзе. Фота: 73online.ru

Леанід Уласаў у судзе. Фота: 73online.ru

Наколькі вядома, беларускія «філіялы» секты РПЦ Царская імперыя пакуль працуюць.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларускітыкток #вминске ♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

У Беларусь пратачылася новая секта з Расіі. Былы зэк змушае паству прадаваць кватэры і выкідаць дакументы

Галоўны прарасійскі палітык Беларусі Сяргей Лушч: быў «валхвом» паганскай секты, жонка не сцярпела сяброў-неанацыстаў

Праўладны святар адказаў, што рабіць, калі твая нявеста онліфаншчыца

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2