Фота: AP Photo

Фота: AP Photo

16:15

Аляксея Навальнага пахавалі на Барысаўскіх могілках у Маскве. Бацькі развіталіся з ім.

Труну апусцілі ў магілу пад песню Фрэнка Сінатры My Way.

15:55

Людзі, якія жадаюць падысці да месца пахавання Аляксея Навальнага, могуць кінуць жменю зямлі ў магілу пасля таго, як родныя палітыка развітаюцца з ім. Пра гэта распавёў паплечнік апазіцыянера Іван Жданаў.

«Цяпер труну вынесуць. Адкрыюць вечка труны. Родныя развітваюцца. Труну закрываюць і спускаюць у магілу на спецыяльным ліфце. Потым усе людзі змогуць падысці і кінуць жменю зямлі», — напісаў Жданаў.

Паводле трансляцыі, якую вядуць паплечнікі Аляксея Навальнага, труну з целам палітыка ўжо прынеслі да месца пахавання-яна знаходзіцца недалёка ад уваходу на Барысаўскія могілкі.

15:45

Шматтысячная працэсія накіравалася да могілак, дзе пахаваюць Навальнага

Людзі скандуюць «Пуцін — забойца».

Паліцэйскія заблакавалі машыну рытуальнай службы, праз гэта труну не могуць вынесці з катафалка.

15:40

Людзі, якія ідуць да барысаўскіх могілак, дзе пахаваюць Аляксея Навальнага, скандуюць «Свабоду палітвязням!»

15:35

На Барысаўскія могілкі не прапускаюць нават тых, хто прыйшоў наведаць магілы сваякоў

Жанчына, якая прыйшла на Барысаўскія могілкі наведаць магілы пахаваных там сваякоў, распавяла карэспандэнту «Медыяоны», што яе таксама не прапускаюць.

Жанчына патлумачыла, што яна жыве ў іншым горадзе. «У мяне тут бабуля і дзядуля пахаваныя. Я прыйшла пакланіцца на сваю магілку», — кажа яна.

15:12

Людзі, падняўшы кветкі ўверх, ідуць да могілак.

15:10

Катафалк з целам Аляксея Навальнага прыехаў на Барысаўскія могілкі.

14:55

Катафалк з целам Навальнага ад'ехаў ад храма. Яго суправаджае паліцыя. Людзі, якія стаялі каля храма, таксама накіраваліся ўслед за катафалкам. Ад храма да могілак каля паўгадзіны ходу пешшу, калі не будзе перашкод.

14:53

Труну з Навальным вынеслі з храма

Фота: Sota

Фота: Sota

14:51

Каманда Навальнага апублікавала фота з храма

14:39

Бацькі Навальнага прыбылі на пахаванне сына

Фота: AP

Фота: AP

14:34

Фота: AP

Фота: AP

14:32

Вучні суседняй да храма школы пачалі крычаць з вокнаў «Навальны», пра гэта паведамляе «Медыязоны».

Сёння бацькоў школьнікаў з раёна Мар'іна папярэдзілі, што дзецям трэба заставацца ў школах «з мэтай бяспекі». Бацькоў таксама папрасілі не адпускаць дзяцей «гуляць» каля царквы, дзе праходзіць адпяванне Аляксея Навальнага.

14:12

Людзей пачалі пускаць на тэрыторыю храма

Вось што піша Іван Жданаў: «Некаторых людзей запускаюць на тэрыторыю храма (не ў храм). Магчыма, родныя. Сувязі амаль няма».

Фота: Медыязона

Фота: Медыязона

14:06

Развітацца з Аляксеем Навальным прыйшлі паслы краін Еўрасаюза і ЗША

Каля храма заўважаны пасол ЗША Лін Трэйсі, пасол Германіі Аляксандр Граф Ламбсдорф, пасол Францыі П'ер Леві і дыпламатычныя прадстаўнікі некаторых іншых краін Еўрасаюза.

Раней стала вядома, што на развітанне з палітыкам прыйшлі экс-прэтэндэнты ў прэзідэнты Кацярына Дунцова, Барыс Надзеждзін, былы мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман.

13:56

Катафалк з целам Аляксея Навальнага прыбыў да храма. Паводле ацэнак карэспандэнта «Может объяснить», тут сабраліся некалькі тысяч чалавек. Чарга расцягнулася па Лугавым праездзе і суседніх вуліцах, людзі працягваюць прыбываць.

Людзі крычаць: «Навальны! Навальны».

Труну з целам дасталі з машыны.

13:38

Картэж з целам Навальнага пад'язджае да царквы.

13:25

Чарга да храма, дзе будуць развітвацца з Аляксеем Навальным, дасягнула кіламетра, паведаміла выданне Sota, Varlamov News прыводзіць фатаграфію.

Фота: Varlamov News

Фота: Varlamov News

12:50

Прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш напісала ў твітары, што цела Аляксея дагэтуль не выдалі сваякам:

«Сваякі прыехалі да моргу а 10 раніцы, калі ім павінны былі выдаць цела Аляксея. Цела не выдалі дагэтуль.

Графік пакуль не зрушваецца, але, магчыма, будуць затрымкі».

11:48

Дзясяткі людзей выстраіліся ўздоўж платоў ля царквы, дзе праз дзве гадзіны пачнецца адпяванне Аляксея Навальнага

Фота: Медыязона

Фота: Медыязона

11:38

Сілавікі перакрылі Мар'інскі бульвар у Маскве — там жа рабочыя выгружаюць новыя загароды, а каля царквы збіраюцца сілавікі. За тым, што адбываецца каля царквы, можна сачыць па некалькіх трансляцыях з камер, у тым ліку ад Skynews і The Independent.

11:11

Перад царквой у Мар'іне пачынаюць збірацца людзі, якія жадаюць развітацца з Аляксеем Навальным, піша «Медуза».

Фота: Медуза

Фота: Медуза

Фота: Медуза

11:05

Каардынатара штаба Барыса Надзеждзіна і яшчэ траіх чалавек затрымалі на выездзе з Варонежа.

На выездзе з Варонежа паліцэйскія спынілі аўтамабіль, у якім знаходзіліся каардынатар мясцовага штаба Барыса Надзеждзіна Павел Сычоў, а таксама яшчэ тры чалавекі.

Сілавікі агледзелі машыну затрыманых і даставілі іх у аддзел паліцыі. Цяпер сувязі з імі няма.

11:01

Карэспандэнт «Медыязоны» распавёў аб праблемах з мабільным інтэрнэтам ля царквы ў Мар'іне.

Ён адзначыў, што Інтэрнэт працуе, аднак у тэлеграме паведамленні адпраўляюцца некалькі хвілін, а «Яндэкс. Карты» зусім не знаходзяць злучэнне.

Учора The Insider пісаў, што каля царквы ўсталявалі антэну для сувязі сілавікоў. Рабочы, які мантаваў гэтае абсталяванне, сказаў журналісту: «Гэта сувязь, але не для вас, а для спецыяльных службаў». На пытанне, ці будуць глушыць сувязь для астатніх, ён адказаў так: «Гэта ад вас залежыць».

09:14

Фота: Медыязона

Фота: Медыязона

На шляху ад метро Мар'іна да царквы ля Барысаўскіх могілак, дзе сёння пройдзе развітанне з Аляксеем Навальным і пахаванне, паставілі калідор з металічных агароджаў, піша «Медыязона».

Больш за ўсё паліцэйскіх аўтамабіляў і аўтазакаў цяпер ля храма, да яго працягваюць з'язджацца машыны сілавікоў. На Брацееўскім мосце, дзе таксама стаяць агароджы ўздоўж тратуараў, на абодвух берагах Масквы-ракі працуюць сілавікі. Яны правяраюць дакументы і асабістыя рэчы мінакоў.

Фота: Медыязона

Фота: Медыязона

Чытайце таксама:

У Маскве рытуальныя службы адмаўляюцца перавозіць цела Навальнага

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

ФБК: Залы для развітання з Навальным 1 сакавіка не будзе, бо ўсе пляцоўкі адмаўляюцца заключаць дамову

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
17
Абуральна
31