Ганна Сялук — творчы псеўданім жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі, сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі. Калі раней пра яе паэтычныя таленты ведалі толькі ў вузкіх колах, то ў апошнія гады яна робіцца ўсё больш публічнай асобай і ўжо, бадай, цвёрда і непахісна заняла пазіцыю галоўнай паэткі-песенніцы лукашэнкаўскай Беларусі.

Мяркуючы па рэестры інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады нявестка Лукашэнкі стварыла 106 песень, сярод іх «Ах, Аляксандр», «Бульба-дэнс» і гімн Генеральнай пракуратуры.

Апошнім часам яе творчасць стала атрымліваць і афіцыйнае прызнанне з боку дзяржавы. У канцы мінулага года свёкар Сялук узнагародзіў яе спецыяльнай прэміяй «за вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў». 

Чытайце таксама:

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

Расследавальнікі выявілі схемы дзейнасці Анатоля Тарнаўскага — мультымільянера, які працаўладкаваў Ганну Лукашэнка (Сялук)

Клас
3
Панылы сорам
40
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10