Нікол Пашынян. Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Нікол Пашынян. Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Гэта азначае, што на мясцовасці трэба будзе вызначыць межы Рэспублікі Арменія. Усе мы ведаем, а вы — лепш за мяне, дзе яна пачынаецца і дзе сканчаецца», цытуе Пашыняна «Спутнік».

Ён падкрэсліў, што ёсць шэраг пытанняў па Васкепары, якія патрабуюць абмеркавання з мясцовымі жыхарамі, і ўказаў на магчымасць пачаць удакладненне межаў з участка Баганіс — Беркабер.

Размова пра населеныя пункты на поўначы Арменіі. Google.maps.com

Размова пра населеныя пункты на поўначы Арменіі. Google.maps.com

Прэм'ер нагадаў, што Баку кажа пра праблемы ў чатырох вёсках, а армянскі бок указвае на праблемы ў 31 населеным пункце.

«Баку кажа: давайце ўзаемна вызвалім асноўныя тэрыторыі населеных пунктаў, а затым пачнем абмеркаванне вакол жыццёва важных тэрыторый вёсак і населеных пунктаў. Мы ж настойваем, што сяло — гэта не толькі яго адміністрацыйная частка, але і тэрыторыі, неабходныя для жыцця, і абгрунтоўваем нашу пазіцыю», — падзяліўся Пашынян.

Ён дадаў, што мэта ўрада — прадухіліць вайну, і менавіта таму было прынята рашэнне аб дэталізацыі межаў на гэтых участках.

«Мы робім гэта не толькі ў інтарэсах Рэспублікі Арменія, але і для забеспячэння бяспекі такіх вёсак, як Васкепар і Кіранц,» — сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, што ў верасні пасля двухдзённай вайны капітуляваў Нагорны Карабах (у армянскай традыцыі — Арцах), а 120 тысяч армянаў эвакуяваліся ў Арменію. Затым Ільхам Аліеў у Хашкендзі (былы Сцепанакерт) урачыста ўзняў сцяг Азербайджана, а ў лютым паказальна прагаласаваў на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах.

Чытайце таксама:

Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Азербайджан запатрабаваў ад Арменіі неадкладнага вызвалення яшчэ чатырох сёлаў

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
14
Абуральна
10