Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару па вузле сувязі Чарнаморскага флота ў Севастопалі. Яны зроблены Planet Labs 24 сакавіка.

Будынак вузла сувязі Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі 21 сакавіка 2024 года

Будынак вузла сувязі Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі 21 сакавіка 2024 года

На здымках бачныя разбурэнні аднаго з будынкаў па вуліцы Рудневай у Севастопалі. Параўноўваючы здымкі гэтай мясцовасці за 21 і 24 сакавіка, бачна, што пасля ракетнага ўдару праваліўся дах будынка, каля яго таксама бачныя аўтамабілі спецслужбаў.

Будынак вузла сувязі Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі 24 сакавіка 2024 года

Будынак вузла сувязі Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі 24 сакавіка 2024 года

Ракетны ўдар па Севастопалі ВСУ нанеслі позна ўвечары ў суботу, 23 сакавіка. «Кіраўнік» анексаванага Расіяй Севастопаля Міхаіл Развазжаеў паведаміў, што ў выніку ўдару па горадзе загінуў мясцовы жыхар, чацвёра чалавек пацярпелі. Ён заявіў, што гэтая атака на Севастопаль была «самай масіраванай за апошні час», падкрэсліўшы, што сілы расійскай СПА збілі над горадам больш за дзесяць ракет.

Пазней Стратэгічнае камандаванне ВСУ абвясціла, што ўкраінскія вайскоўцы ўразілі ў Севастопалі вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», а таксама «некалькі аб'ектаў інфраструктуры» Чарнаморскага флота.

Паражэнне БДК «Ямал» пацвердзілі ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны, адзначыўшы, што судна атрымала прабоіну ў верхняй палубе, з-за якой яно нахілілася на правы борт. Таксама ў ГУР заявілі, што атака 23 сакавіка прыйшлася па тэрыторыі 13-га суднарамонтнага завода Чарнаморскага флота.

Па даных Astra, акрамя БДК «Ямал» і «Азоў», падчас ракетнага ўдару быў пашкоджаны разведвальны карабель «Іван Хурс», у які патрапілі дзве ракеты.

Чытайце таксама:

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару па вузле сувязі Чарнаморскага флоту

УСУ заяўляюць, што падбілі ў Севастопалі два вялікія дэсантныя караблі

У Севастопалі ноччу грымелі выбухі. Імаверна, атакаваны Чарнаморскі флот. Гарыць нафтабаза

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1