Латвійскія памежнікі ўслед за польскімі пачалі разварочваць машыны на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка звыш 1900 куб. см, якія едуць у Беларусь. Як пішуць у чатах, перагоншчыкі выстраіліся асобнай калейкай, іх абʼязджаюць. Таксама ў чатах пішуць, што такое ж рашэнне бліжэйшым часам прыме Літва. 

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Беларускі мытны камітэт толькі 25 сакавіка выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Да таго ж, беларускія мытнікі даведаліся пра новаўвядзенні ад СМІ. 

Еўрасаюз увёў 11-ы пакет санкцый супраць Расіі яшчэ 23 чэрвеня 2023 года. Сярод розных абмежаванняў, была і забарона на пастаўку ў Расію новых і ўжываных машын з абʼёмам рухавіка звыш 1900 куб. см, а таксама электрамабіляў і гібрыдаў.

 Дакумент быў апублікаваны і набыў моц. Еўрарада таксама ўключыла ў пакет санкцый механізм «барацьбы з іх абыходам», які дазволіць уводзіць абмежаванні супраць трэціх краін.

Чытайце таксама:

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1