Фота з працэсам устаноўкі купала на Паўночную (або Дазорную) вежу апублікаваў тэлеграм-канал «ВКЛ».

Паводле канала, купал быў пастаўлены 29 сакавіка. Сама канструкцыя была сабрана нашмат раней і доўгі час стаяла на падворку замка. 

Рэнесансны замак быў пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя магнацкім родам Кішкаў. У XIX стагоддзі на тэрыторыі замка быў пабудаваны сядзібны дом. Да сярэдзіны XX стагоддзя ад замка захаваліся толькі дзве вежы. 

Купал Паўночнай вежы на падворку замка ў 2021 годзе 

Купал Паўночнай вежы на падворку замка ў 2021 годзе 

У 2003 годзе па ініцыятыве былога вайскоўца Івана Пячынскага быў заснаваны дабрачынны фонд «Любчанскі замак» — каб адрэстаўраваць помнік архітэктуры XVI—XIX ст. 

Паколькі каштоўнасць аднаўлялася на валанцёрскіх пачатках і энтузіязме аднаго чалавека, за гэтыя 20 гадоў часцяком узнікалі пытанні да навуковай адпаведнасці і законнасці работ на замку.

Устаноўка купала на вежу Любчанскага замка. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Устаноўка купала на вежу Любчанскага замка. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Канцэпцыя выгляду Любчанскага замка пасля аднаўлення. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Канцэпцыя выгляду Любчанскага замка пасля аднаўлення. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Паўночную вежу адбудавалі за рэкордны адзін год. Як адзначаюць адмыслоўцы, яна таксама мае адрозненні ад зацверджанага першапачаткова праекта.

У канцы 2020 года Пячынскі адзначыўся гучным заявамі. Па-першае, ён заявіў, што рады любым валанцёрам і дадатковым рабочым рукам — праўда, калі толькі тыя не з бел-чырвона-белым сцягам. Па-другое, ён быў упэўнены, што «змагары» паганяць гісторыка-культурныя каштоўнасці. 

Пасля гэтага выпадку валанцёраў на Любчанскім замку яўна паменела. Стабільна аднаўляць замак прыводзілі толькі студэнтаў, якім валанцёрства ішло ў залік летняй практыкі.

 

Чытайце таксама:

Кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак»: Калі нехта вывесіць бел-чырвона-белы сцяг, адразу выстаўлю

Маршруты для падарожжаў па Беларусі. Белы Ковель: Безабаронны і нахабны

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

Клас
6
Панылы сорам
24
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?