Гэтая кішачная інфекцыя можа быць выклікана невыкананнем правілаў асабістай гігіены навучэнцамі, паведамляе Мінадукацыі.
У ведамстве настойліва рэкамендуюць не грэбаваць элементарнымі правіламі асабістай гігіены, а менавіта старанна мыць рукі перад прыёмам ежы, пасля наведвання прыбіральні і вуліцы.
Сёння раніцай стала вядома, што ў Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі семярых ліцэістаў БНТУ.
Паведамлялася, што стан дзяцей стабільны, а іншыя падлеткі, з меншымі скаргамі, знаходзяцца на амбулаторным лячэнні дома.
Сітуацыя знаходзіцца на кантролі міністра Аляксандра Хаджаева і старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча.
0
3
0
3
0
0
а як гэта ажна 7+ дзяцей разам не выканалі правілы асабістай гігіены? можа нехта іншы іх не выканаў?