Вольга з былым мужам Андрэем Павуком і дзецьмі. Фота з сацыяльных сетак

Вольга з былым мужам Андрэем Павуком і дзецьмі. Фота з сацыяльных сетак

Вольга Павук: Мы сапраўды паплечнікі з Андрэем Павуком, і нам не трэба было жаніцца ўвогуле. Мы ніколі не былі той самай сям’ёй, нам трэба было сябраваць, рабіць супольныя рэчы… Але думаю, тут спрацаваў узрост і тая атмасфера, у якой мы знаходзіліся: невялікі пасёлак, дзе такіх двух дурняў на ўвесь раён больш не было (пасміхаецца).

Нарадзіўся сын, потым дачка — гэта было для мяне так цяжка! Мне тады здавалася, што гэты перыяд ніколі не скончыцца. Андрэй не быў бацькам мары. Ëн фліртаваў з іншымі жанчынамі, я гэта бачыла і адчувала сябе вельмі непрыгожай, страшнай нават, кінутай, самотнай.

«Наша Ніва»: Калі вы напісалі, што ўпершыню ў жыцці купілі сабе пярсцёнак — проста так, а раней не маглі сабе дазволіць нават прыгожую бялізну, адзенне, прапаганда разнесла гэты пост, маўляў, вось экс-муж быў тыранам, паглядзіце. Гэта сапраўды было пра гэта?

ВП: У нас былі такія моманты, калі Андрэй мог сказаць: «Ты непрыгожая, фу. Астатнія паглядзі якія прыгожыя, а ты не». Калі мы распісваліся (у нас не было нейкага пышнага вяселля, мы такога не хацелі, але я нафарбавалася, прыгожа апранулася), ён на мяне паглядзеў, і такі: «О, а я думаў будзе горш». Гэта не фізічны гвалт, але ж было цяжка. 

У мяне ўнутраны свет настолькі моцна змяніўся, што, памятаю, калі ўжо ў разводзе я ішла на сустрэчу з мужчынам, нават не рамантычную, то баялася, што той мяне не пазнае: бо на фотках я больш-менш выглядаю, але тое ж выпадкова!

Унутры я адчувала сябе такой жабай, такой страшэннай, у сотні разоў горш, чым на здымках. І мне спатрэбілася больш за два гады псіхатэрапіі, каб выраўняцца. Цяпер я ўжо неўспрымальная да абраз, нават калі б нехта хацеў мяне пакрыўдзіць. Раней жа я была такой жанчынай, якая дазваляла з сабой сябе так паводзіць. Я пагаджалася на такія стасункі, мне было окей. Гэта быў і мой выбар.

«НН»: Пры гэтым вы працягваеце жыць з былым мужам пад адным дахам?

ВП: Для нас гэта нармальная сітуацыя, таму што, па-першае, я хачу, каб Андрэй падзяляў са мной клопаты пра дзяцей. Не хачу быць Жаннай Д'Арк, якая ўсё ўзяла на сябе і цягне. Па-другое, здымаць дзве кватэры ў Вільні — не з нашымі даходамі, занадта дорага. А па-трэцяе, калі мы развяліся, то пачалі паводзіць сябе як два асобныя дарослыя чалавекі, без крыўдаў. Ëн жыве сваё жыццё, а я сваё. Нашы дзеці — той пункт, дзе мы перасякаемся.

Але магу сказаць, што я выконваю ранейшыя ролі: гатую, сціраю, прыбіраю і раблю гэта для ўсіх. Андрэй плаціць за кватэру, набыццё ежы і адзення звычайна на мне.

Чытайце цалкам: Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Чытайце таксама:

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Ян Рудзік больш не віцэ-спікер Каардынацыйнай рады

Чыноўнікі знайшлі ўправу на Павука — пашыраны спіс законных прычын кідаць слухаўку

Клас
20
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
15
Абуральна
5