Выданне звязалася з беларускай Дар'яй. Яна прыехала ў Польшчу па гуманітарнай візе. Дзяўчыне спатрэбілася замяніць беларускія правы кіроўцы на польскія. Супрацоўніца адміністрацыі адправіла Дар'ю па даведку адносна сапраўднасці пасведчання ў амбасаду, аднак тая адмовілася з меркаванняў бяспекі. Тады службовая асоба сказала, што сама адправіць запыт у Беларусь.
Адказ ад ДАІ не прыйшоў. Дзяўчына атрымала польскія правы без даведкі. Аднак у запыце былі яе асабістыя даныя, у тым ліку месца жыхарства ў Польшчы і спосаб легалізацыі — па гуманітарнай візе.
Яшчэ аднаму беларусу з міжнароднай абаронай у Польшчы работнікі дзяржадміністрацыі сказалі запытаць даведку ў ДАІ або ў амбасадзе для замены правоў. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра няведанне асобнымі работнікамі заканадаўства. Асобам са статусам бежанца або з дадатковай абаронай даведка з Беларусі для замены правоў не патрэбная.
Больш за тое, такім асобам забаронена кантактаваць з беларускімі дзяржорганамі ў прынцыпе: такія кантакты могуць стаць падставай для пазбаўлення міжнароднай абароны ў Польшчы.
Чытайце таксама:
У 2023 годзе у Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі