Ілюстрацыйнае фота Генпракуратура

Ілюстрацыйнае фота Генпракуратура

У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пенсіянерам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы каментароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады, піша Радыё Свабода.

Працэс над Анатолем Кірэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў.

Следства ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сістэматычна размяшчаў каментары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».

Агулам пенсіянера вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • паклёп (арт. 188),
  • незаконны выраб альбо збыт газавай, пнеўматычнай ці кідальнай зброі (ч. 2 арт. 295),
  • абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абраза суддзі альбо народнага засядальніка (арт. 391).

Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10