У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін спосаб тэлефоннага падману. На гэты раз ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў. 

За два дні ў міліцыю звярнуліся пяць педагогаў з Віцебскай вобласці, якіх спрабавалі падмануць, а некаторых і падманулі, па новай схеме, паведамляе канал «Лічбавая пісьменнасць».

Зламыснікі сабралі інфармацыю пра работнікаў установы адукацыі, стварылі фэйкавы акаўнт у тэлеграме на імя дырэктара і разаслалі паведамленні супрацоўнікам. У тэксце гаварылася, што настаўнікаў падазраюць у фінансаванні тэрарызму.

Ілжэдырэктар прасіў педагогаў пагутарыць з нібыта супрацоўнікам міліцыі. Той пераконваў перавесці грошы на пэўны банкаўскі рахунак.

Некаторых педагогаў удалося пераканаць, яны страцілі свае грошы.

Чытайце таксама:

Махляры выманілі ў двух мінчукоў 400 тысяч рублёў, сказаўшы, што іх даныя скралі іншыя махляры

З якой нагоды беларусам у эміграцыі пішуць сілавікі і што рабіць, калі пішуць вам

У тэлефонных ашуканцаў з'явілася новая хітрая схема па крадзяжы грошай

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5