Урок Фёдара Поўнага. Скрын відэа
«У відэа протаіерэй Фёдар Поўны раскрывае прыгажосць духоўнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне. Відэаматэрыял рэкамендаваны для правядзення асветніцкіх урокаў ва ўстановах адукацыі», — піша Гомельская епархія БПЦ.
Поўны падтрымлівае Расію ў вайне ва Украіне. Таму і ў сваім «уроку» ён зычыць перамогі расійскай арміі.
«Рускі салдат, як і тады, ваюе і за наш свет. За храмы, за сваіх блізкіх, за тое, што мы ў сукупнасці называем Айчынай. Хлопцы добраахвотна ідуць на фронт, у сырыя акопы, таму што ў іх дзяды і прадзеды адстаялі сваю радзіму. (…) Давайце пажадаем перамогі», — павучае Поўны.
Ён таксама расказвае пра Вялікдзень 1945 года. «Па даных, якія збіралі для выніковай справаздачы НКУС — справаздачы, заўважце, па лініі НКУС — для правядзення набажэнстваў у краіне былі адкрыты каля 10 тысяч храмаў», — кажа Поўны.