У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла вечарына памяці Валянціна Тараса «Калі мяне не стане». 9 лютага пісьменніку споўнілася б 80 гадоў.

Віталь Тарас прысвяціў бацьку сваю кнігу.

Віталь Тарас прысвяціў бацьку сваю кнігу.

Зміцер Бартосік спяваў любімыя песні Валянціна Тараса.

Зміцер Бартосік спяваў любімыя песні Валянціна Тараса.

Сямён Букчын.

Сямён Букчын.

Невялікая зала, нешматлікая публіка. Усё як у апошнія гады жыцця Валянціна Тараса: сціпла, напаўдазволена. Але побач з роднымі, побач з сябрамі.

«Тым крыкунам сённяшнім, якім вельмі цесна на беларускай зямлі, у беларускай літаратуры, якія прэтэндуюць на нешта большае — азірніцеся, падумайце над тым, што выбраў для сябе Валянцін Тарас! Усесаюзна прызнаны. Больш за тое, яго апавяданні перакладаліся практычна на ўсе еўрапейскія мовы.

А калі Беларусь праходзіла Галгофу, ён стаў на бок сваёй роднай зямлі. Валянцін, так званы рускамоўны пісьменнік, выбраў беларускую мову як тое, з чым ён пайшоў з жыцця»,

— сказаў Генадзь Бураўкін.

Зміцер Бартосік быў самым маладым сябрам пісьменніка. Ён распавёў пра тое, як гадзінамі сядзеў і слухаў аповеды Тараса. З тых сустрэч засталіся дзесяткі запісаў, на якіх — размовы пра жыццё. І бард задумаўся, каб выдаць тыя гутаркі, успаміны. Пра том, які павінны скласці выбраная проза, паэзія, публіцыстыка казаў і Сямён Букчын. «Такая кніжка можа быць сапраўдным сведкам пра гэтага чалавека».

«Было б нашмат лепей, каб у мяне ў руках была кніга выбранага Валянціна Тараса, — адзначыў сын пісьменніка Віталь, прэзентуючы свой зборнік эсэ «Хроніка бягучых падзей». — Але здавалася, што яшчэ ёсць час, а год, які ўжо няма з намі бацькі, праляцеў як адно імгненне. Па розных прычынах не ўдалося гэта зрабіць. Але я пастараюся. І мы абавязкова зробім сайт Валянціна Тараса».

Супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры арганізавалі невялікую выставу з матэрыялаў, якія перадалі родныя пісьменніка. Фотаздымкі, рукапісы, газетныя публікацыі, кнігі.

Валянцін Тарас

***

Наш лес сякера часу нішчыць,

Ужо спісалі нас на дровы,

Ужо мы іскры ў папялішчы

былой дубровы.

Іх сумны рой з-за небакраю

Ляціць на выспу ўспамінаў,

Дзе неба зорнае шугае

касцёр сябрынаў.

Дзе ў абдымку на ўзлессі,

Адной агорнутыя думай,

Стаяць бярэзіна Алеся,

дуб Васіля, сасна Навума

і ліпка з клёнікам Брылёвым,

ялінка Сашы Дракахруста...

Шуміць сяброў маіх дуброва.

Яна — не пустка,

не сталася залою шэрай.

Хто там спісаў яе на дровы?

Не маніць прымаўка: cякерай

не высекчы жывыя словы.

26.01.2009 г.

(З аўдыёархіва Наталлі Адамовіч)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?