Ключавыя напрамкі беларуска‑іранскага супрацоўніцтва былі абмеркаваны на сустрэчы ў Тэгеране міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Махмудам Ахмадзінежадам.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства наведваў Ісламскую Рэспубліку Іран 16‑17 лютага. Адбыліся яго перагаворы са старшынёй Сходу ісламскага савета (парламента) Алі Ардзешырам Ларыджані, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ірана Эсфандзьярам Рахімам Машаі.

Актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, ход рэалізацыі найважнейшых сумесных беларуска‑іранскіх праектаў былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчах Сяргея Мартынава з міністрам гандлю Ірана Мехдзі Газанфары і міністрам нафты Масудам Мір‑Каземі.

У час візіту адбыліся таксама перагаворы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з іранскім калегам Манучэхрам Матакі, на якіх абмеркаваны актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва і магчымасці нарошчвання ўзаемадзеяння ў шматбаковым фармаце. Адбылася сустрэча Сяргея Мартынава з міністрам прамысловасці і шахт Ірана Алі Акбарам Мехраб’янам, на якой разгледжаны ход рэалізацыі сумесных беларуска‑іранскіх праектаў у прамысловай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?