Сталіца Беларусі адносіцца да ліку гарадоў з павышанай шчыльнасьцю ўтрыманьня шкодных рэчываў у паветры, зазначаюць у Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.

Аднак па індэксе забруджанасьці атмасфэры Менск займае 15-е месца сярод буйных прамысловых гарадоў Беларусі. У Менску выгоднае з гледзішча экалёгіі геаграфічнае становішча. Горад знаходзіцца на ўзвышэньні, дзе пераважаюць заходнія вятры, што добра прадзімаюць усе раёны, апроч цэнтру.

Самыя чыстыя раёны ў Менску, на думку, эколягаў, – Малінаўка, Вясьнянка і Зялёны Луг.

Сярод самых "небясьпечных" эколягі называюць раёны вуліц Судмаліса, Радыяльнай, Казінца і Пляц Волі.

Але асноўная крыніца забруджаваньня паветра ў Менску — аўтатранспарт. На ягоную долю прыходзіцца больш чым 80 адсоткаў выкідаў у атмасфэру.

Фота Андрэя Лянкевіча, НН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?