21 красавіка набыў моц закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Цяпер дактыласкапіяванне становіцца абавязковым для ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян Беларусі. Раней гэту працэдуру ў абавязковым парадку павінны былі праходзіць толькі некаторыя катэгорыі грамадзян, астатнія маглі зрабіць гэта добраахвотна.

Раней з'яўляцца на дактыласкапію не было абавязкова.На фота: гурба выкінутых позваў у адным з пад'ездаў Баранавіч.

Раней з'яўляцца на дактыласкапію не было абавязкова.
На фота: гурба выкінутых позваў у адным з пад'ездаў Баранавіч.

17 снежня 2009 года, прадстаўляючы ў cавеце рэспублікі гэты законапраект, першы намеснік кіраўніка МУС Алег Пякарскі заявіў, што пашырэнне кола суб’ектаў абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі дазволіць павялічыць эфектыўнасць дзейнасці праваахоўных органаў у сферы забеспячэння грамадскай бяспекі.

Нагадаем, масавае дактыласкапіяванне жыхароў Беларусі пачалося пасля выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску на святкаванні Дня Незалежнасці. Аднак устанавіць злачынца да гэтага часу не атрымалася. З ініцыятывай праводзіць дактыласкапіяванне ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян краіны ў Савет бяспекі і ўрад звярнуўся тагачасны кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў. Супраць гэтага пратэставалі праваабаронцы, аднак падтрымкі ва ўладных структурах, а таксама ў Канстытуцыйным судзе не знайшлі. «Канстытуцыйны суд не ўгледжвае парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні дактыласкапіі», — заявіў 5 лютага 2009 года на прэс‑канферэнцыі старшыня КС Пётр Міклашэвіч.

У 2009 годзе пры дапамозе дактыласкапіявання атрымалася ўстанавіць асобы 395 чалавек, якія памерлі па розных прычынах і што лічыліся неапазнанымі. Паводле звестак на 1 снежня 2009 года

добраахвотнае дактыласкапіяванне ў ваенкаматах прайшлі 1,4 млн. чалавек, або 61% ад агульнага ліку, якія стаяць на ваенным уліку.

19 красавіка 2010 года міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў завіў, што МУС не будзе фарсіраваць працэс дактыласкапіявання ваеннаабавязаных, бо няма такой неабходнасці. Пры гэтым ён адзначыў, што калі б была пастаўлена задача, то дактыласкапіраваць усіх ваеннаабавязаных можна было б за тры‑чатыры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?