1 ліпеня старшынство ў Еўрасаюзе на паўгода перайшло да Бельгіі.

У Мінску функцыі бельгійскага старшынства будзе выконваць пасольства Венгрыі. Венгрыя — наступная краіна, якая возьме на сябе функцыі старшыні ЕС у першай палове 2011 года.

Як заявіў выканаўца абавязкаў прэм’ер‑міністра Бельгіі Іў Летэрм, Брусель належным чынам падрыхтаваўся да старшынства. Ён асабліва адзначыў, што гэтыя функцыі краіна будзе выконваць у няпросты час эканамічнага крызісу, бюджэтных дэфіцытаў і старэння насельніцтва амаль ва ўсіх краінах ЕС.

Прыярытэтамі Брусель называе

рэалізацыю стратэгіі выхаду з сусветнага эканамічнага крызісу і вяртання да ўстойлівага росту, правядзенне агульнай сацыяльнай, унутранай і знешняй палітыкі і барацьбу са зменамі клімату.

Бельгія выступае за паглыбленне перамоваў аб членстве з Ісландыяй, Турцыяй і Харватыяй.

Варта адзначыць, што ўпершыню ЕС узначаліць краіна, члены ўрада якой на чале з прэм’ер‑міністрам дэ‑юрэ знаходзяцца ў адстаўцы, але дэ‑факта — працягваюць часова выконваць абавязкі да фарміравання новага кабінета міністраў паводле вынікаў выбараў у федэральны парламент, якія адбыліся 13 чэрвеня.

Новы ўрад Бельгіі можа быць сфарміраваны да кастрычніка.

Рашэнне аб правядзенні пазачарговых парламенцкіх выбараў было прынята пасля адстаўкі федэральнага ўрада Бельгіі. Прычынай гэтага стала чарговая няўдалая спроба бельгійскіх палітыкаў вырашыць праблему адміністрацыйнага падзелу двухмоўнай выбарчай акругі Брусель—Хале—Вілваардэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?