У выніку моцнага ветру 28 ліпеня і ноччу 29-га ў Беларусі было абясточана 1.109 населеных пунктаў.

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Па стане на 9 гадзін раніцы непадключанымі застаюцца 225 населеных пунктаў.

Пацярпелі агульным лікам 42 раёны ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Быў разбураны дах 195 жылых дамоў, 14 аб'ектаў сацкультбыту (магазінаў, клубаў, дамоў быту і іншых), сямі прамысловых будынкаў і 322 сельскагаспадарчыя пабудовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?