У аўторак, 3 жніўня, а11-й на сайце nn.by пройдзеонлайн-канферэнцыя з лідэрам кампаніі «Гавары праўду!», пісьменнікам Уладзімірам Някляевым.
Пытанні можна дасылаць праз акенца каментароў да гэтага артыкула.
Брыдкія, зневажальныя каментары, а таксама банальныя пытанні, кшталту «Адкуль грошы?» — аўтаматычна выдаляюцца.
***
Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Смаргоні. Бацька — Някляеў Пракофій (Пракоп) Мікалаевіч — рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973).
Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Супрацоўнічаў у газеце «Знамя юности», рэдагаваў бюлетэнь «Тэатральны Мінск», быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі
Ад лютага 2010 года — лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»