Раніцай 2 жніўня інспектарка Міністэрства па падатках і зборах праз тэлефон паведаміла, што рыхтуецца пазапланавая праверка прадпрыемства выдаўца «Нашай Нівы» — прыватнага прадпрыемства «Суродзічы».

На пытанне, з чым гэта звязана — апошні раз «Суродзічы» правяралі зусім нядаўна, у верасні 2008 — яна сказала, што праверка ладзіцца на загад міністра.

Нагадаем, на мінулым тыдні газета атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі за артыкулы, звязаныя з фільмам НТВ «Хросны бацька». А «НН» № 25 з інфармацыяй пра фільм, паводле звестак ад чытачоў, не з’явілася ў кіёсках «Белсаюздруку».

Згодна з указам № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» суб’екты гаспадарання, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, як «Суродзічы», павінны правярацца не часцей за адзін раз у 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?