Аварыя адбылася ў 21.40 30 ліпеня. Аўтамабіль «Міцубісі» пад кіраўніцтвам 41-гадовага жыхара Цюменскай вобласці Расіі здзейсніў наезд на раварыстку, жыхарку Гомеля.

32-гадовая жанчына ехала ў спадарожным з машынай напрамку ў бок вёскі Міхалькі. Аўтамабіль збіў яе, з’ехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

Ад лабавога сутыкнення кіроўца і пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні, загінулі на месцы, жанчына таксама памерла на дарозе. Другі пасажыр «Міцубісі» ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

У ДАІ адзначылі, што ровар быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?