Другі міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца» пройдзе 27-28 жніўня ў гарналыжным комплексе «Лагойск».

У межах конкурснай праграмы сваё майстэрства прадэманструюць піратэхнікі з Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. Завершыць фестываль пазаконкурсны гала-феерверк ад беларускай каманды «Кальвін», чэмпіёнаў Еўропы ў 2007 годзе.

«Праграма гэтага года будзе насычанай — у кожны з дзён гледачы ўбачаць выступленні трох піратэхнічных каманд, а

музычную частку фестывалю ўзначаляць «Бі-2» і «Акварыум»,

— паведаміў кіраўнік аргкамітэта фестывалю Ігар Сідаровіч. — Таксама мы прыклалі шмат намаганняў для вырашэння транспартнага пытання — будзе павялічана колькасць фестывальных аўтобусаў з Мінска і з’явіцца дадатковая паркоўка на тры тысячы месцаў».

Кошт квітка на кожны дзень складае 80 тысяч рублёў. Замовіць квіткі можна тут.

Фотарэпартаж ж леташняй «Навальніцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?