15–16 верасня кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер наведвае Гомель і Брагінскі раён.

Сёння ў другой палове дня Халер сустрэнецца са старшынёй абласнога савета дэпутатаў Марыяй Бондар і наведае Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

16 верасня кіраўнік офіса правядзе ў Брагінскім раёне — пабывае ў райцэнтры, вёсках Чамярысы і Сялец, дзе азнаёміцца з працай фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак. Закончыцца візіт у Брагін наведваннем гістарычнага музея і карціннай галерэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?