Праз некалькі гадоў у Расіі з'явяцца дзве першыя платныя дарогі. Абедзве ідуць з Масквы і будуюцца фактычна на дзяржаўныя грошы. За абедзвюма стаяць пецярбургскія знаёмыя Уладзіміра Пуціна: Юрый Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, піша сёння газета «Ведамасці».

Як піша выданне, кантроль над будаўніцтвам платнай дарогі Масква—Мінск дастаўся банку «Расея», найбуйнейшым акцыянерам якога з'яўляецца стары знаёмы Пуціна Юрый Кавальчук. Канцэсію на будаўніцтва і эксплуатацыю выхаду на МКАД з федэральнай аўтамабільнай дарогі М1 «Беларусь» Масква—Мінск атрымала кампанія «Галоўная дарога», 50,01% якой належыць падкантрольнай «Расеі» КК «Лідэр»; гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба «Галоўнай дарогі».

Кантроль над будаўніцтвам ўчастка дарогі Масква-Пецярбург дастаўся кампаніі «Н-транс», якая з'яўляецца саўладальнікам кансорцыума «Паўночна-заходняя канцэсійная кампанія», што будзе асвойваць бюджэт і займацца будаўніцтвам. Паводле звестак выдання, член рады дырэктараў «Н-транс» Георгій Карашкін рэпрэзентуе там інтарэсы таксама сябра Пуціна, бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга.

Дарэчы, адзначае выданне, раней кампанія «Н-транс» называлася «Северстальтранс», а яе намеснікам дырэктара да 2004 года працаваў цяперашні міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?