На парламенцкіх выбарах, што прайшлі Ў Венесуэле, кіроўная сацыялістычная партыя лідэра краіны Уга Чавеса ўтрымала большасць месцаў у Нацыянальнай асамблеі, тады як апазіцыйная партыя паказала добры вынік, перавысіўшы крытычную адзнаку ў 1/3 месцаў.

Паводле папярэдніх падлікаў, кіроўная Адзіная сацыялістычная партыя атрымае ў Нацыянальнай асамблеі каля 90 мандатаў з 165, апазіцыйны блок — прынамсі 59.

Аналітыкі называлі цяперашнія парламенцкія выбары важнай праверкай для самога Уга Чавеса напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?