Праца над інтэрактыўнай картай Беларусі ўжо пачалася.
Нацыянальнае агенцтва па турызме склала дамову з "Белгеадэзіяй", якая прадастаўляе картаграфічную аснову.
На карту, якую размесцяць у інтэрнэце, будуць нанесены 5 тысяч аб'ектаў - помнікі, архітэктурныя будынкі, прыродныя з'явы, базы адпачынку, санаторыі, сядзібы... Кожны такі аб'ект будзе пазначаны спецыяльным значком, клікнуўшы на які можна будзе ўбачыць фатаграфію і падрабязныя дадзеныя.
Пакуль звесткі будуць даступныя на беларускай мове, пазней інфармацыя будзе перакладзена на англійскую.Усяго ў дзяржаўным кадастры турыстычных рэсурсаў знаходзяцца дадзеныя пра 20 тысяч турыстычных аб'ектаў Беларусі.
0
0
0
0
0
0