Максім Мірны (9-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (13) выйгралі турнір серыі «Мастэрс» у Парыжы з прызавым фондам 2,75 млн. еўра.

14 лістапада ў вырашальным матчы «пасеяная» пад шостым нумарам беларуска-індыйская пара з лікам 7:5, 7:5 выйграла ў Марка Ноулза з Багамскіх астравоў (30) і ізраільцяніна Эндзі Рама (25) — леташняга партнёра Мірнага.

У паўфінале Мірны і Бхупаці перамаглі восьмую пару турніру, Францішака Чэрмака (Чэхія, 22) і Міхала Мерцінака (Славакія, 23) — 6:3, 6:3, а Ноулз і Рам — лідара сусветнага парнага тэнісу, амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Суколка Браянаў — 6:3, 6:7 (5:7), 10:6 (раставай-брэйк).

Для 33-летняга Мірнага гэта першы тытул у цяперашнім сезоне і 37-ы ў кар’еры парнага гульца (пяць фіналаў у сезоне-2010 і 70 — за кар’еру). У 36-гадовага Бхупаці, які практычна ўвесь сезон выступае ў пары з беларускім тэнісістам, парыжскі тытул стаў 46-м у кар’еры, а фінал — 83-м.

21 лістапада гульцы стартуюць на выніковым турніры ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?