Беларусь, Расія, Казахстан як удзельнікі Мытнага звяза маюць намер заключыць да канца 2011 года пагадненне аб свабодным гандлі з Новай Зеландыяй.

«Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, міністр эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіуліна, міністр эканамічнага развіцьця і гандлю Рэспублікі Казахстан Жанара Айтжанава, а таксама міністр гандлю Новай Зеландыі Цім Гросэр пагадзіліся пачаць перамовы пра заключэнне паміж названымі дзяржавамі комплекснага пагаднення аб свабодным гандлі», — паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Маючыя адбыцца перамовы з Новай Зеландыяй прадстаўнікі МЗС называюць «важным крокам у развіцці Мытнага звяза і яго інтэграцыі ў сістэму міжнародных гандлёва-эканамічных адносінаў».

Міністры чатырох краінаў даручылі сваім прадстаўнікам пачаць перамовы, каб заключыць пагадненне да канца 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?