Беларускі галкіпер каманды з Санкт-Пецярбурга не браў удзелу ва ўчорашнім матчы першынства Расіі, у якім «Зеніт» аформіў чэмпіёнства.

Учора «Зеніт» у Санкт-Пецярбургу разграміў «Растоў» (5:0) і за два туры да завяршэння чэмпіянату Расіі 2010 года стаў чэмпіёнам краіны другі раз.

У гэтым матчы не браў удзелу галкіпер Юрый Жаўноў. Пасля няўдалага матчу з маскоўскім ЦСКА на адрас беларускага брамніка паліўся цэлы паток жорсткай крытыкі, і ў «залатым» матчы Жаўноў не быў нават заяўлены ў запас — вароты «Зеніта» бараніў Вячаслаў Малафееў, а рэзервовым галкіперам быў Дзмітрый Барадзін.

Усяго ў гэтым сезоне з 28 згуляных матчаў чэмпіянату Расіі Юрый Жаўноў бараніў вароты піцерскай дружыны ў васьмі гульнях.

У 2002 г. Жаўноў быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе БАТЭ, у 2005–2009 гадах гуляў за ФК «Масква».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?