Урад Беларусі ініцыюе перад банкамі адмову ад інстытута паручыцельства пры крэдытаванні будаўніцтва жылля. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні работнікаў ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Прэм’ер-міністр паведаміў, што праект указа падрыхтаваны, узгоднены з банкаўскай супольнасцю і ў найбліжэйшы час будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы.

Гарантам вяртання банкаўскіх крэдытаў павінны стаць гарантаваная заработная плата і застава маёмасці, лічыць Сяргей Сідорскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што льготнае крэдытаванне будзе больш шырока распаўсюджвацца на сем’і з трыма і больш дзецьмі, урад разглядае магчымасць прадастаўлення больш шырокіх ільгот па будаўніцтве жылля такім сем’ям.

«Даючы льготныя крэдыты на жыллё, дзяржава павінна атрымліваць дэмаграфічную выгаду», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?