Беларусь і Ўзбэкістан у аўторак прапанавалі ААН адмовіцца ад практыкі прыняцьця рэзалюцый з асуджэньнем парушэньня правоў чалавека ў асобных краінах, калі там няма генацыду, этнічных чыстак альбо злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Беларусь і Ўзбэкістан у аўторак прапанавалі ААН адмовіцца ад практыкі прыняцьця рэзалюцый з асуджэньнем парушэньня правоў чалавека ў асобных краінах, паведамляе цэнтар навінаў ААН.

Менск і Ташкент лічаць, што гэткія рэзалюцыі ААН дарэчныя толькі ў тым выпадку, калі ў пазначанай краіне існуе генацыд, этнічныя чысткі альбо злачынствы супраць чалавечнасьці.

Ва ўсіх астатніх выпадках гэткія рэзалюцыі носяць «перадузяты й палітычна матываваны характар», мяркуюць аўтары прапановы.

Унесены імі праект рэзалюцый Генасамблеі ААН называецца «Заахвочваньне раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялёгу па правах чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?