20 снежня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржбяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

«У асобе Камітэта дзяржаўнай бяспекі народ Беларусі бачыць надзейнага абаронцу яго інтарэсаў, гатовага выканаць свой абавязак у любой абстаноўцы», - цытуе віншаванне кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, маючы высокі прафесійны і інтэлектуальны патэнцыял, супрацоўнікі КДБ паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі, апраўдваюць давер народа і на справе даказваюць вернасць службоваму абавязку, праўдзівы патрыятызм і павагу да закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?